Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.02.2023

Урок міру і стварэння

  Урок міру і стварэння з удзелам васьмікласнікаў прайшоў ва ўстанове адукацыі. Падчас мерапрыемства дзеці разам з класным кіраўніком ўспаміналі гераічныя і трагічныя старонкі гісторыі нашай краіны, разважалі аб тым, наколькі важнымі для чалавецтва з’яўляюцца мір, сяброўства, талерантнасць, стваральная праца і што неабходна рабіць для прымнажэння гэтых каштоўнасцей. Затым школьнікі выказвалі свае думкі аб неабходнасці памятаць гісторыю і захаваць мір, які высокай цаной здабылі для нас нашы продкі. У канцы ўрока прагучалі пажаданні таго, каб не толькі наша Беларусь заставалася мірнай краінай, але і на ўсёй зямлі захоўваліся мір, спакой і незалежнасць.