30.01.2023
Ці ўмееце вы любіць сваё дзіця?
28 студзеня ў рамках бацькоўскага ўніверсітэта для бацькоў была праведзена сітуатыўная гульня "Ці ўмееце вы любіць сваё дзіця?". Бацькі адказалі на пытанні анкеты, абмеркавалі памылкі ў выхаванні дзяцей, выканалі такія сітуатыўныя заданні як: "У промнях бацькоўскага сонца", "Лесвіца любові" і іншыя. Напрыканцы занятка кожны з бацькоў атрымаў памятку "Формула бацькоўскай любові"