Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.01.2023

Экскурсія ў Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей

  25 студзеня навучэнцы 6 і 7 класаў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” наведалі ўстанову культуры “Ганцавіцкі раённы краязнаўчы музей”. Для дзяцей была праведзена вельмі цікавая і пазнавальная экскурсія па залах музея з рознымі экспазіцыямі, якія дапамаглі зразумець і ўбачыць побыт нашых продкаў і як, дзякуючы іх працы, заснаваўся і развіваўся наш раённы цэнтр. Навучэнцы з задавальненнем слухалі, з цікавасцю разглядалі экспанаты. Асабліва дзецям спадабалася зала, прысвечаная падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Засталося шмат уражанняў ад убачаных экспанатаў.