Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.01.2023

ШАГ 5

  26 студзеня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Навука і інавацыі - сучаснасць і будучыня нашай эканомікі”.
 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара зазначыў: «Узровень развіцця навукі прадвызначае ролю і месца краіны на палітычнай карце свету, магчымасці эканомікі і абараназдольнасць. У аснове, як ні круці, ляжыць навука. Мы жывём у свеце трэндаў, ведаў і тэхналогій, якія хутка змяняюцца, і сёння як ніколі ўзрастае значнасць стратэгічных прагнозаў і дакладнасці экспертных ацэнак…”
  Беларусь уваходзіць у лік дзяржаў з высокім узроўнем навукова-тэхнічнага развіцця. За гады незалежнасці навуковы патэнцыял краіны не толькі захаваны, але і істотна прымножаны. Менавіта з мэтай даведацца аб дасягеннях беларускай навукі у навукова-тэхнічнай дзейнасці, інавацыйным і тэхналагічным развіцці вучні 8-11 класаў сабраліся разам. Не выпадкова былі запрошаны і госць – выпускніца Будчанскага яслі-сада/сярэдняй школы, студэнтка ПалесДУ. Яна адразу расказала удзельнікам, чаму яна паступіла ва ўніверсітэт, чым вышэйшая адукацыя адрозніваецца ад сярэдняй і якія ў яе планы на будучыню. Таксама яна расказала пра інтэрнат універсітэта і свой факультэт арганізацыі здаровага ладу жыцця.
  Арганізацыю навукі, навуковых даследаванняў і распрацовак, атэстацыю навуковых кадраў вышэйшай кваліфікацыі і інавацыйнае развіццё забяспечваюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі (НАН Беларусі), Дзяржаўны камітэт па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь (ДКНТ) і Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь (ВАК). Відэа аб вынаходства НАН Беларусі вельмі ўразіла старшакласнікаў, якіх здзівіла колькасць і разнастайнасць адкрыццяў, зробленых галоўнай навуковай установай Беларусі. Не менш удзельнікі былі захоплены і дасягненнямі вядомых беларускіх вучоных Паўла Сухога, Міхаіла Высоцкага і Жарэса Алфёрава. Некаторыя вучні не ведалі аб распрацоўцы беларускай вакцыны ад COVID-19, запуску беларускага касмічнага спадарожніка і даследаваннях Антарктыкі. Старшакласнікі прыйшлі да высновы, што беларуская навука не стаіць на месцы і развіваецца даволі хуткімі тэмпамі.
  Якасная адукацыя і творчы патэнцыял асобы - найважнейшыя каштоўнасці, на якія робіцца стаўка ў краіне. Паспяховы старт пачынаецца ў школе. Кожны вучань можа займацца навукай. Гэта магчыма дзякуючы алімпіяднаму руху, вялікай колькасці конкурсаў і разнастайных праектаў: “Школа юных” БДУ, Нацыянальны дзіцячы тэхнапарк і інш.
  У выніку праведзенага мерапрыемства некаторыя вучні выказалі шчырае жаданне займацца навукой дзейнасцю, а іншыя атрымалі большую матывацыю да вучобы.