Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.01.2023

Урок міру і стварэння

  Новы 2023 год у Рэспубліцы Беларусь аб'яўлены Годам міру і стварэння. У сувязі з гэтым 20 студзеня ў 7 класе прайшоў урок міру і стварэння.
  На ўроку размова ішла аб міралюбнасці і талерантнасці беларусаў, цярплівасці і спакоі, паважлівых адносінах да гістарычнай спадчыны краіны. Мэта ўрока - умацаванне ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы. Рабяты разважалі аб міры, кожны выказаў сваё меркаванне аб гэтым паняцці. Мір - гэта тое, да чаго заўсёды імкнуўся наш народ, за што ў гады Вялікай Айчыннай вайны змагаліся нашы прадзеды. І нам сёння важна яго захаваць на нашай зямлі. Не менш важным для Беларусі з'яўляецца і стварэнне. Наша краіна не стаіць на месцы. Яна развіваецца і ўдасканальваецца, а людзі дзякуючы самарэалізацыі і падтрымцы дзяржавы дабіваюцца значных поспехаў і пакараюць новыя вяршыні ў спорце, культуры і г.д.
 У размове з сямікласнікамі класны кіраўнік спыніўся на традыцыйных каштоўнасцях беларусаў. Навучэнцы падзяліліся сваімі разважаннямі аб тым, што неабходна для захавання міру. На іх думку, для захавання міру трэба быць дружалюбным чалавекам, не даваць у крыўду слабых, дапамагаць бацькам, захоўваць добрыя адносіны ў сям'і, быць добрым і гатовым прыйсці на дапамогу.