Быць ці не быць школьнай форме?





Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.01.2023

Навучэнцы 7-11 класаў наведалі Ганцавіцкі аддзел міліцыі.

 У рамках адукацыйнай экскурсіі, а таксама працы прафарыентацыйнай накіраванасці Ганцавіцкі РАУС наведалі навучэнцы 7-11 класаў ДУА «Чудзінская сярэдняя школа»
  Пры супрацоўніцтве з намеснікам начальніка Ганцавіцкага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым складзе падпалкоўнікам міліцыі Курловічам Васілём Уладзіміравічам для вучняў была арганізавана экскурсія па аддзеле міліцыі.
  На рэжымным аб'екце ўсё было строга: прыйшлося пакінуць на захоўванне тэлефоны і іншыя рэчы. Затое прагулку супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў правялі цікавую і павучальную. Навучэнцы пабывалі ў ізалятары часовага ўтрымання, дзе даведаліся пра ўмовы канваіравання і ўтрымання правапарушальнікаў, наведалі аператыўна-дзяжурную частку, куды на лінію «102» у кругласутачным рэжыме паступаюць паведамленні ад грамадзян, пакоі выдачы зброі.
  Потым навучэнцы наведаліся ў аддзяленне па грамадзянстве і міграцыі, інспекцыю па справах непаўналетніх і трэнажорную залу.
У актавай зале РАУС старэйшы ўчастковы інспектар ІСН Алена Жалезная расказала рабятам пра асноўныя правілы бяспечных паводзін непаўналетніх у грамадскіх месцах і ў сітуацыях крымінальнага характару. Школьнікам распавялі і пра тое, якія ўчынкі, паводле заканадаўства, на сённяшні дзень з'яўляюцца не проста гульнёй, а правапарушэннем.
  Намеснік начальніка Ганцавіцкага РАУС Васіль Курловіч расказаў аб парадку паступлення ва УА "Спецыялізаваны ліцэй МУС Рэспублікі Беларусь" і прадэманстраваў два відэаролікі "Ліцэй МУС: як стаць курсантам?" і "Першы званок у ліцэі МУС".
  Акрамя таго, навучэнцам паказалі спецыяльныя сродкі і ўзбраенне супрацоўнікаў РАУС, спосабы затрымання злачынцаў, у тым ліку ўзброеных халоднай зброяй. Рабяты з вялікай цікавасцю слухалі супрацоўнікаў міліцыі, задавалі ім пытанні і па выніках экскурсіі пазналі шмат новага.
  Было сапраўды цікава паслухаць міліцыянераў, больш падрабязна даведацца пра іх работу, патрымаць у руках сапраўдную баявую зброю, разабраць і сабраць баявы пісталет, аўтамат, прымерыць бронежылет, шлем, шчыт.
  Пасля заканчэння мерапрыемства школьнікі яшчэ доўгі час заставаліся пад уражаннем. Убачанае іх уразіла!