Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.01.2023

Правілы бяспечных паводзін побач з чыгункай

  Чыгунка - зона павышанай небяспекі для ўсіх, а для дзяцей асабліва. Але, як, ні дзіўна, менавіта яна прываблівае дзяцей і падлеткаў для гульняў, прагулак і забаў. Аднак сумная статыстыка павінна насцярожыць як непаўналетніх, так і дарослых, нагадаць ім, што толькі ад уважлівасці і захавання строгіх правіл паводзін залежыць здароўе, а часам і жыццё. Пад коламі чыгуначнага транспарту штогод атрымліваюць цяжкія траўмы дзясяткі дзяцей і падлеткаў. Нямала выпадкаў траўматызму са смяротным зыходам.
 Таму 18 студзеня ва ўстанове адукацыі была праведзена пяціхвілінка па бяспечнай жыццядзейнасці “Правілы бяспечных паводзін побач з чыгункай”, у ходзе якой у чарговы раз класныя кіраўнікі нагадалі рабятам,што знаходжанне на чыгуначных шляхах, пераход іх у не ўсталяваных месцах, гарэзлівасць, хуліганства і неабдуманыя ўчынкі заўсёды злучаны з рызыкай і небяспекай для жыцця, для пазбягання чаго неабходна строга выконваць усталяваныя на чыгунках правілы бяспечных паводзін.