Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.01.2023

Як зрабіць Інтэрнэт бяспечным

  Сёння ні адзін сучасны чалавек не абыходзіцца без выкарыстання камп'ютара і наведвання сеткі Інтэрнет. Апошняя выступае як глабальная і шырокая інфармацыйная крыніца, стварае ўмовы для зносін у рэжыме анлайн з людзьмі з розных куткоў планеты і дае яшчэ мноства іншых магчымасцяў для правядзення вольнага часу, арганізацыі працы і творчых навыкаў. Але паралельна з гэтым Інтэрнет нясе ў сабе немалыя рызыкі і пагрозы для усіх, пачынаючы ад дзяцей і заканчваючы дарослымі. Таму асаблівая ўвага была нададзена павышэнню ўзроўню дасведчанасці вучняў аб найбольш актуальных інтэрнет-пагрозах. Як засцерагчы сябе, абараніць свой камп’ютар, не стаць ахвярай махляроў - пра гэта і шмат пра што іншае гаварылі навучэнцы 10 класа на класнай гадзіне “Як зрабіць Інтэрнэт бяспечным” у рамках тыдня.
  У ходзе групавой работы адзначылі станоўчыя і адмоўныя бакі інтэрнета, а таксама сфармулявалі асноўныя правілы бяспечных паводзін у інтэрнет-прасторы. У выніку класнай гадзіны сфарміравалі правіла : “Вучыся правільна і з карысцю карыстайся інтэрнэтам”