Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.01.2023

Я і мае віртуальныя сябры

  16 студзеня ў 6 класе прайшла класная гадзіна па тэме “Я і мае віртуальныя сябры” з мэтай выявіць прычыны ў неабходнасці Інтэрнэт-зносін і параўнаць рэальнае і віртуальнае сяброўства.

  Падчас зносін вучні задумаліся над наступнымі пытаннямі: “Колькі яны маюць сяброў у сетцы Інтэрнэт і ў реальнасці?”, “А колькі сяброў, на якіх можна сапраўды спадзявацца?”, “Чаму так зацягваюць віртуальныя зносіны як дарослых так і дзяцей?”.

   Падлеткі разам з настаўнікам выявілі плюсы і мінусы віртуальнай рэальнасці, абмеркавалі пытанні Інтэрнэт-залежнасці і як не стаць ахвярай “тролей”.

  Напрыканцы класнай гадзіны зрабілі вынік, што зносіны ў Інтэрнэце не могуць замяніць сапраўдных сяброў і жывых зносін з імі.