16.01.2023
Дзень здароўя
Традыцыйна кожную другую суботу месяца ва ўстанове адукацыі праходзіць Дзень здароўя. У рамках Дня здароўя 14 студзеня прайшлі спаборніцтвы па валейболе. Валейбол – любімы від спорту нашых вучняў. Бурная гульня паказала іх супернікам, што ўсе настроены на перамогу і гатовы змагацца за кожнае ачко.
Шмат эмоцый, цудоўны настрой і спартыўны адпачынак – вось чым узнагародзіла школа ўсіх удзельнікаў спаборніцтваў.
