Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

05.01.2023

Каляды на парозе

  У рамках акцыі “Карысныя канікулы” у школе прайшло мерапрыемства «Каляды на парозе», мэта якога ўвесці дзяцей у кола асноўных праваслаўных свят, паказаўшы іх цесную сувязь з народным жыццём і пазнаёміць з асновамі духоўна-маральных традыцый нашага народа і традыцыйнага ўкладу жыцця, з асаблівасцямі падрыхтоўкі і правядзення святочных калядных дзён.

  Падчас мерапрыемства дзеці не толькі пазнаёміліся з традыцыямі і звычаямі праваслаўнага свята – Каляды, але паслухалі калядныя песні, развучылі святочныя вершы, пагулялі ў гульні.

  Хрысціянскае свята Каляды – гэта дзіўны час, калі сэрца напаўняецца чаканнем цуда. Кожны стараецца ў гэты дзень падарыць дабро і любоў блізкаму чалавеку. Каляды - гэта пачатак добрых спраў.