Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.12.2022

ШАГ 4

  22 снежня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Захоўваем мінулае, шануем сучаснае, будуем будучае”.

 Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка на цырымоніі ўручэння спецыяльных прэмій Кіраўніка дзяржавы дзеячам культуры і мастацтва, прэмій "За духоўнае адраджэнне" і "Беларускі спартыўны Алімп" 11 студзеня 2022 г. адзначыў: "Страта вобразу гераічнага мінулага вядзе дзяржаву да катастрофы і пазбаўляе народ будучыні. Менавіта таму 2022 год мы аб'явілі Годам гістарычнай памяці. Добрая нагода для ўсіх нас яшчэ раз асэнсаваць тысячагадовы цярністы шлях народа да незалежнасці і ўласнай дзяржаўнасці». З мэтай даведацца аб напрамках работы і мерапрыемствах, якія былі праведзены ў Год гістарычнай памяці вучні 8-11 класаў сабраліся разам.

 Адным з напрамкаў ідэалагічнай работы з’яўляецца патрыятычна выхаванне падрастаючага пакалення. З гэтай мэтай ва ўстановах адукацыі па ўсёй краіне ствараюцца гурткі турысцка-краязнаўчага і ваенна-патрыятычнага профілю, клубы, пошукавых групы, створаных пры музеях устаноў адукацыі. Такія гурткі маюцца і ў нашай школе. Вучні выказалі думку, што іх удзел у дадзеных аб’яднаннях развівае іх пачуццё любові да радзімы, а таксама садзейнічае даследчай дзейнасці па вывучэнні роднага краю.

  За год вучні нашай школы наведалі мноства гістарычных месцаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Старшакласнікі ўзгадалі, што многія экскурсійныя аб’екты абсталяваны спецыяльнымі qr-кодамі, каб даведацца дадатковую інфармацыю. Гэта стала магчыма дзякуючы міжнароднаму гістарычнаму праекту “Лічбавая зорка”, які накіраваны на фарміраванне духоўна-маральных, грамадзянскіх якасцяў асобы, на развіццё інтарэсу і павагі да помнікаў баявой славы, якія ўвекавечваюць трагічныя і гераічныя падзеі мінулага.

  Памятаць аб мінулым - значыць аддаваць даніну тым вялікім людзям, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё краіны. У 2022 г. прайшлі і пройдуць святочныя мерапрыемствы з нагоды юбілеяў выдатных беларусаў. Вучні ўзгадалі мноства імён беларускіх вядомых дзеячаў: Янка Купала і Якуб Колас, Янка Брыль, Максім Танк, Міхаіл Савіцкі і інш. Таксама яны выказалі думку, што дзяржава адыгрывае важную ролю ва ўвекавечванні памяці выдатных беларусаў.

  Мноства мерапрыемстваў у Год гістарычнай памяці праведзена з удзелам дзяцей і моладзі на рэспубліканскім узроўні. Гэта беларуска-расійскі патрыятычны праект "Цягнік Памяці", ваенна-патрыятычная гульня "Арляня", свята "Маладзёжная сталіца Рэспублікі Беларусь - 2022", патрыятычная ўсебеларуская акцыя "Мы - грамадзяне Беларусі!", інфармацыйна-адукацыйны праект “Школа Актыўнага Грамадзяніна” і інш.

  Некаторыя мерапрыемствы для дзяцей і моладзі, якія ўключаны ў план, маюць яскрава выражаны краязнаўчы характар, як усебеларуская моладзевая экспедыцыя «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства» і акцыя «Пазнавальнымі сцежкамі нашай Радзімы». Не ва ўсіх мерапрыемствах удзельнічалі нашы вучні, але некаторыя з іх, даведаўшыся акцыя і праектах, якія праводзіліся на працягу года, выказалі шчырае жаданне ў іх паўдзельнічаць.

 У чэрвені 2014 года падчас закладкі памятнай капсулы на месцы стварэння мемарыяльнага комплексу "Трасцянец", дзе перапляліся трагічныя лёсы розных народаў, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка сказаў: "Наш святы дэвіз - "Ніхто не забыты, нішто не забыта". І сапраўды, мы ніколі не забудем, які подзвіг здзейснілі нашы продкі, каб зараз у нас было мірнае неба над галавой.