Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.12.2022

Экскурсія ў літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа

 З мэтай фарміравання грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці, павагі да культурна-гістарычнай спадчыны і традыцый беларускага народа, умацавання маральных якасцей моладзі, у рамках рэалізацыі Пілотнага праекта, 20 снежня вучні нашай школы наведалі літаратурна-этнаграфічны музей Якуба Коласа, які знаходзіцца ў ДУА “Люсінская сярэдняя школа імя Якуба Коласа”. Падчас правядзення экскурсіі вучні яшчэ раз ушанавалі памяць пра класіка, успомнілі гісторыю напісання і праблематыку трылогіі “На ростанях”, пагутарылі пра аўтабіяграфізм твора. З вялікай цікавасцю дзесяцікласнікі прагледзелі інсцэніроўку па ўрыўку твора “На ростанях” - дыялог Лабановіча з бабакай Мар’яй, а таксама пазнаёміліся з бытам палешукоў у пачатку ХХ стагоддзя, які прадстаўлены ў экспазіцыі “Хата палешука”.