Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

15.12.2022

Экскурсія ў рамках пілотнага праекта

  У рамках пілотнага праекта і з мэтай вывучэння твораў ваеннай тэматыкі ў творчасці беларускіх пісьменнікаў, вучні 11 класа наведалі Дзяніскавіцкі гісторыка-краязнаўчы музей. Школьныя экскурсаводы пазнаемілі вучняў нашай школы з цікавымі экспазіцыямі музея: з гісторыяй вёскі Дзяніскавічы са старажытных часоў да 1914 года, з Першай сусветнай вайной і Кастрычніцкай рэвалюцыяй, даведаліся пра гісторыю вёскі ў гады Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў (1939-1945 гг.) і ў пасляваенныя гады.
  Наведванне музея пакінула незабыўныя ўражанні, ажывіла памяць пра подзвіг нашага народа ў той страшнай вайне з фашызмам. Яна навекі застанецца жыць на старонках кніг, ва ўспамінах удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у пажаўцелых лістах з фронту і фотаздымках, архіўных дакументах, даследчых работах, што месцяцца на кніжных выставах, тэматычных экспазіцыях музеяў і бібліятэк. Усё гэта разам – гістарычная памяць народа пра Векапомныя дні, якая аб'ядноўвае пакаленні і з'яўляецца надзейным залогам будучыні.