15.12.2022
Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход
У рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” 14 снежня ва ўстанове адукацыі “Чудзінская сярэдняя школа” адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход на тэму “Бяспека дзяцей – клопат дарослых”. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Валодзька І.А., якая пачала бацькоўскі сход, адзначыла, што важнейшая задача сям’і і школы – навучыць дзіця адказна ставіцца да сябе і людзей, што акружаюць, умець прадбачыць і распазнаваць небяспеку, выконваць правілы асабістай бяспекі. Было адзначана, што гэта праблема з’яўляецца адной з самых сур’ёзных і актуальных, так як небяспека падсцерагае нашых дзяцей усюды: на дарозе, у лесе, дома, інтэрнэце і ў любым месце, дзе будзе знаходзіцца дзіця. Працягнуў размову аб бяспечных паводзінах начальнік ПАВП аг. Чудзін Корзун А.А., які расказаў прысутным аб правілах бяспекі ў час Навагодніх свят.
У канцы сустрэчы усе прысутныя прыйшлі да высновы, што сям’я і школа – партнёры ў выхаванні дзяцей. Ні сям’я, ні школа не змогуць замяніць адзін аднаго. Неабходны іх пераемнасць і ўзаемападтрымка.