Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

12.12.2022

Дзень здароўя

 У шосты школьны дзень ва ўстанове адукацыі праводзяцца мерапрыемствы для умацавання фізічнага, псіхалагічнага, маральнага здароўя, інтэлектуальнага развіцця і грамадзянскага станаўлення школьніка, удзелу дзяцей і падлеткаў у карысных справах.

 Традыцыйна кожную другую суботу месяца ў нашай школе праходзіць Дзень здароўя. Ён праводзіцца для таго, каб нашы вучні маглі зразумець, што азначае здароўе ў іх жыцці і вырашыць, што ім патрэбна зрабіць, каб здароўе людзей ва ўсім свеце стала лепшым.

 Дзень здароўя ў школе – гэта вясёлае свята, свята добрага настрою, спорту і здароўя. Школьнікі вельмі чакаюць гэты день, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. 10 снежня ў рамках Дня здароўя былі праведзены спаборніцтвы па валейболе. У час мерапрыемства вучні атрымалі магчымасць адчуць камандны дух, атрымаць радасць ад перамогі.

 Дзякуй усім за ўдзел, за добры настрой, за пазітыўныя эмоцыі. Беражыце здароўе, займайцеся фізкультурай! Будзьце здаровы!