Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

01.12.2022

Сустрэча з супрацоўнікамі Ганцавіцкага РАНС

  На базе ДУА «Чудзінская СШ» выратавальнікі правялі прафілактычнае мерапрыемства, якое было накіравана на фармаванне ў дзяцей і работнікаў установы адукацыі звычак правіл паводзін у нестандартных жыццёвых сітуацыях з мэтай захавання іх жыцця і здароўя. Падчас мерапрыемства да школы прыбыў пажарны разлік. Начальнік Ганцавіцкага РАНС Лабко Андрэй Васільевіч і спецыяліст па прапагандзе і ўзаемадзеянні з грамадскасцю Ганцавіцкага РАНС Сіманчук Ілля Аляксандравіч падрабязна расказалі і паказалі навучэнцам тэхніку і сродкі, якія выкарыстоўваюць байцы РАНС для выканання разнастайных задач па прызначэнні.

  Падчас далейшай гутаркі з навучэнцамі ў актавай зале Ілля Аляксандравіч прапанаваў для прагляду некалькі відэафільмаў з мэтай паказаць, якія бываюць сітуацыі і, што неабходна рабіць падчас іх узнікнення. Так, навучэнцы прынялі актыўны ўдзел і даведаліся, што неабходна зрабіць у такіх сітуацыях як: напад незнаёмага чалавека, спроба прывабіць і адвесці ў незнаёмае месца незнаёмым чалавекам; расказаў дзецям аб правілах пажарнай бяспекі, як паводзіць сябе ў выпадку ўзнікнення пажару ў жылым памяшканні. Потым было праведзена апытанне па правілах бяспекі на вуліцы і ў грамадскіх месцах, у тым ліку месцах, не прызначаных для прагулак, а менавіта будоўлі, вадаёмы. Так на плакатах былі прадстаўлены месцы, і дзецям трэба было вызначыць ці можна там знаходзіцца, і калі нельга, дык чаму. Таксама навучэнцы выдатна ведаюць, што знаходзіцца на лёдзе, ды яшчэ і без дарослых - вельмі небяспечна. Ну, а калі камусьці спатрэбіцца дапамога, то дзеці ведаюць, што найперш трэба патэлефанаваць у службу МНС.

  Ілля Аляксандравіч таксама правёў прэзентацыю дадатку "МНС Беларусі: Дапамога побач" і парэкамендаваў устанавіць яго на мабільныя тэлефоны. У дадзеным дадатку сабраны адказы на многія пытанні: што рабіць, калі адбылося кароткае замыканне, на вуліцы застала навальніца, як аказваць першую медыцынскую дапамогу і многае іншае"

  Выратавальнікі ўпэўнены, што навучаючы сёння дзяцей правілам бяспекі, мы дорым ім бясцэнны падарунак - бяспечную будучыню!