Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.11.2022

Бацькоўская субота. Бацькоўскі ўніверсітэт.

      26 лістапада ў рамках рэалізыцыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт"  для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства «7 + Я». На конкурсную праграму былі запрошаны бацькі вучняў 2-6 класаў. Мэтай мерапрыемства з'ўлялася садзейнічанне збліжэнню бацькоў і дзяцей праз уключэнне ў сумесную творчую дзейнасць, згуртаванне калектыву, паказ каштоўнасцей сямейных адносін.

    Дзеці і бацькі ўдзельнічалі ў конкурсах «Наша сям'я», «Ці ведаю я сваё дзіця? Ці ведаю я сваю маму?», «Зразумей мяне», «Аднойчы…», «Скорагаворкіна», «Весялінка».

   Мерапрыемства было цікавым як для дзяцей, так і для бацькоў. У завяршэнні падвялі вынікі і сфатаграфаваліся на памяць.