Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.11.2022

Бацькоўская субота. Бацькоўскі ўніверсітэт.

  У рамках рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" 26 лістапада 2022 года з навучэнцамі 7 - 8 класаў у ДУА "Чудзінская СШ" прайшла сумесная з бацькамі інтэлектуальная конкурсная праграма "Весела і цікава нам разам".
  Мэта мерапрыемства – садзейнічаць збліжэнню бацькоў і дзяцей праз уключэнне ў сумесную творчую дзейнасць, згуртаванне сем'яў; стварэнне радаснага настрою; паказаць каштоўнасць цёплых сямейных узаемаадносін.
  Падчас праграмы рабяты і бацькі падзяліліся сваімі поглядамі і меркаваннямі аб ролі сям'і ў іх жыцці, даведаліся аб тым, што нават самыя, на першы погляд, няважныя дробязі, на якія мы часам не звяртаем увагі, могуць аказацца вырашальнымі ў жыцці блізкіх нам людзей. Кожны ўдзельнік з задавальненнем расказаў аб галоўных каштоўнасцях сваёй сям'і. Бацькі падзяліліся ўласным вопытам стварэння шчаслівага сямейнага жыцця. У сваю чаргу навучэнцы расказалі аб сваім бачанні шчаслівай і паспяховай сям'і.
 Самай вясёлай і захапляльнай часткай мерапрыемства сталі, вядома ж, конкурсы, у якіх удзельнічалі каманда бацькоў і каманда дзяцей.