Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.11.2022

Акцыя "Абеліск"

 Памяць аб абаронцах Радзімы, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захоўваюць тысячы мемарыялаў, воінскіх пахаванняў і помнікаў па ўсёй тэрыторыі нашай краіны. Добраўпарадкаванне помнікаў, воінскіх пахаванняў - гэта даніна мужнасці і стойкасці пакаленням, якія прайшлі вайну.

 У рамках арганізацыі работы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні 26 лістапада, ў шосты школьны дзень, прайшла акцыя "Абеліск". Навучэнцы школы разам з кіраўніком па ваенна-патрыятычным выхаванні займаліся добраўпарадкаваннем помніка землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.

 Акцыя "Абеліск" – не проста жаданне зрабіць тэрыторыю больш чыстай і акуратнай, а нешта большае – гэта даніна памяці перад пакаленнем, якое прайшло вайну, перад іх мужнасцю і стойкасцю.