Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

24.11.2022

ШАГ 3

  24 лістапада ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Наша прамысловасць – надзейны фундамент незалежнасці”.

 Беларуская прамысловасць – апора і рухаючая сіла эканомікі краіны. Яна іграе важную ролю ў сацыяльна-эканамічным і інтэлектуальным развіцці дзяржавы. З мэтай даведацца аб галінах і асаблівасцях развіцця цяжкай прамысловасці Беларусі вучні 8-11 класаў сабраліся разам.

 Не выпадкова была запрошана і госця – настаўніца геаграфіі і біялогіі ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” Савеня Вольга Арсенцьеўна. Яна адразу паведаміла удзельнікам, наколькі развіта ў Беларусі цяжкая прамысловасць, з якіх галін яна складаецца і як яна можа ўплываць на эканоміку краіны.

 Адной з галін вытворчасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца машынабудаванне. Яе прадукцыя вядомая на ўвесь свет: грузапад’ёмнікі “БелАЗ”, трактары “МТЗ”, аўтобусы “МАЗ”, легкавыя аўтамабілі “БЕЛДЖЫ” і нават веласіпеды “МотаВелаЗавода”. Напрыклад, грузапад’ёмнік “БелАЗ” у 2014 годзе ўнесены ў кнігу рэкордаў за самую вялікую грузапад’ёмнасць (503 тоны). Негледзячы на санкцыі, уведзеныя супраць Беларусі, нашы прадпрыемствы не только засталіся на былым узроўні, але і ўзмацніліся. Гэта ўдалося дзякуючы імпартазамяшчэнню. Вольга Арсенцьеўна дапоўніла пачутую вучнямі інфармацыю цікавымі фактамі аб дадзеных прадпрыемствах.

 Хутка развіваецца ў Беларусі хімічная прамысловасць. Не дарма Беларусь часта называюць “краінай вялікай хіміі”. Хімічныя рэчывы і тэхналогіі выкарыстоўваюцца не только ў хімічнай прамысловасці, але і ў вытворчасці шкла, керамікі, паперы, фарбаў і ў многіх іншых прамысловых працэсаў. Важнейшае для эканомікі краіны прадпрыемства і нацыянальны гонар – ААТ “Беларуськалій” Калійныя солі выкарыстоўваюцца не толькі для вытворчасці калійных угнаенняў, але і для лячэння. Вучні былі ўражаныя сістэмай спелеалячэбніц у Беларусі. Вольга Арсенцьеўна расказала ўдзельнікам, якім чынам солі ўздзейнічаюць на арганізм.