Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.11.2022

Экскурсія ў Столінскі адукацыйны цэнтр бяспекі

 З мэтай атрымаць карысныя і неабходныя для бяспечнай жыццядзейнасці веды 22 лістапада вучні нашай школы здзейснілі экскурсію ў Столінскі адукацыйны цэнтр бяспекі. Разам з супрацоўнікам РАНС вучні наведалі ўсе інтэрактыўныя пляцоўкі і даведаліся, што можа здарыцца, калі парушаць правілы эксплуатацыі электрычных і газавых прыбораў, неасцярожна абыходзіцца з агнём, медыцынскімі прэпаратамі. Цікавай і пазнавальнай стала пляцоўка “Выклік службы выратавання”, а самастойна ліквідаваць узгаранне з дапамогай вогнетушыцеля паспрабавалі не толькі хлопчыкі, але і дзяўчаты. Самай запамінальнай для вучняў стала пляцоўка праходжання дымавога лабірынта. Разбіраючы розныя выпадкі, школьнікі вучыліся алгарытму дзеянняў пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый.
  Напрыканцы экскурсіі вучням яшчэ раз былі нагаданы правілы бяспечных паводзін на вуліцы, дома, на вадаёмах, на дарозе, а таксама пры ўзнікненні эсктрэмальных сітуацый.