Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

19.11.2022

Як выбраць прафесію

  Выбар прафесіі – адзін з самых важных крокаў у жыцці кожнага чалавека, ад якога будзе залежаць яго далейшая дзейнасць. Удзельнікі мерапрыемства шостага школьнага дня “Мая будучыня – у маёй прафесіі” пазнаёміліся з тыпамі прафесій, вучыліся знаходзіць адрозненні паміж прафесіямі і спецыяльнасцямі, класіфіцыраваць прафесіі па прынцыпе выкарыстання прыладаў працы, мэт і ўмоў працы. Затым вучні прынялі ўдзел у віктарыне “Свет прафесій” і падзяліліся сваімі жаданнямі наконт будучай прафесіі.

   Для вучняў 2-6 класаў быў арганізаваны круглы стол “Як выбраць прафесію”, мэтай якога было пазнаёміць навучэнцаў з прафесійнай дзейнасцю чалавека. Дзеці, выкарыстоўваючы геаметрычныя фігуры, намалявалі сябе. Колькасць трохвугольнікаў вызначае тып асобы кожнага чалавека. Пазнаёміліся з класіфікацыяй прафесій, паразважалі пра матывы выбара прафесіі. З дапамогай тэста “Прафпрыдатнасць” даведаліся да якога тыпа прафесіі адносіцца кожны ўдзельнік мерапрыемства.