Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

18.11.2022

Крыніцы прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь

  Ужо ў першабытным грамадстве існавалі пэўныя правілы паводзін людзей, якія забяспечвалі выжыванне членаў радавой абшчыны ў прыродным асяроддзі. Права з’яўляецца не на пустым месцы і не раптам, а ўзнікае аб’ектыўна на вызначаным этапе развіцця чалавечага грамадства.

  Да нашага часу права дасягнула ў сваім развіцці такога ўзроўню, што простаму чалавеку, а тым больш дзіцяці, парой цяжка разабрацца ў яго складаных лабірынтах. Каб аблегчыць гэтую задачу і адаптаваць права для больш даступнага ўспрымання і разумення, ствараюцца разнастайныя крыніцы прававой інфармацыі. У нашай краіне асаблівая ўвага надзяляецца прававой граматнасці падрастаючага пакалення. І для гэтага ствараюцца розныя пляцоўкі, парталы, прававыя сайты, дзе дзеці любога ўзросту могуць атрымаць прававую інфармацыю ў даступнай для іх форме.

 Дзе знайсці такую інфармацыю і якімі крыніцамі карыстацца, разбіраліся вучні 9-11 класаў нашай школы разам з педагогам сацыяльным Ціхан Аленай Канстанцінаўнай 17 кастрычніка падчас прэзентацыі “Крыніцы прававой інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь”.