Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.11.2022

Рэспубліка Беларусь – прававая дзяржава

 У рамках правядзення Тыдня прававых ведаў для вучняў 8 класа была праведзена інфармацыйная гадзіна “Рэспубліка Беларусь – прававая дзяржава”. Вучні абмяркоўвалі неабходнасць існавання права ў грамадстве, разважалі, чаму трэба развіваць сваю прававую культуру. Зразумела, што ведаць усе законы немагчыма, а вось арыентавацца ў крыніцах прававой інфармацыі, разумець, дзе яе знайсці і як ёй карыстацца – неабходна. Асобная ўвага ўдзялялася Дзіцячаму прававому сайту – сучаснаму рэсурсу для дзяцей, іх бацькоў і настаўнікаў, які дапамагае юным грамадзянам нашай краіны стаць правакультурнымі.