Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.11.2022

Экскурсіяй у г. Косава

 13 лістапада настаўнікі ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" адправіліся з экскурсіяй у г. Косава, дзе наведалі Косаўскі палацава-паркавы комплекс і Мемарыяльны музей-сядзібу імя Тадэвуша Касцюшкі. Нягледзячы на тое, што Косаўскі палац, ён жа палац Пуслоўскіх, да гэтага часу рэстаўруецца, наведвальнікаў чакала цудоўная экспазіцыя. Экскурсанты пабачылі неагатычную архітэктуру, распісаныя грэчаскім багамі і музамі сцены ў стылі неакласіцызму і антыкварную мэблю, а таксама даведаліся аб гісторыі палаца з самага яго з'яўлення. У музеі-сядзібе Тадэвуша Касцюшкі настаўнікам распавялі аб жыцці вялікага сына Беларусі, нацыянальнага героя Польшчы і Злучаных штатаў Амерыкі. Хаця сам дом быў спалены яшчэ ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзякуючы археолагам ён быў адноўлены ў першародным выглядзе. Экскурсанты наведалі пакоі сядзібы, дзе нарадзіўся і рос вядомы ў многіх краінах свету Т. Касцюшка. А напрыканцы экскурсіі настаўнікі пабывалі ў падвале, які не пазнаў разбурэння за гады свайго існавання. У цэлым, экскурсанты засталіся ўражанымі прыгажосцю ваколіц музеяў і прадстаўленымі экспазіцыямі.