Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

14.11.2022

Усе на старт!

  Кожную другую суботу месяца ва ўстанове адукацыі праходзіць Дзень здароўя, прысвечаны актыўнаму і здароваму ладу жыцця. Школьнікі вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах. У рамках Дня здароўя 12 лістапада прайшла спартландыя “Усе на старт!”. Спаборніцтвы былі цікавыя, разнастайныя. Рабяты з задавальненнем выконвалі эстафеты з мячамі, кеглямі, абручамі. Бегавыя практыкаванні адрозніваліся шпаркасцю, дакладнасцю выканання заданняў. У час удзелу ў спаборніцтвах вучні атрымалі магчымасць атрымаць радасць ад перамогі. Гэты дзень падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і яркія ўражанні. Кожны з нас хоча быць моцным, бадзёрым, энергічным, каб не хварэць, каб выконваць любую работу. Пагэтаму важнай ступенню ў нашай школе з’яўляецца правядзенне Дня здароўя для таго, каб дзеці зразумелі, што здароўе – галоўнае багацце ў нашым жыцці. Калі чалавек здаровы, значыць ён самы шчаслівы чалавек на зямлі!