Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.11.2022

З павагай да энергазберажэння

  11 лістапада ва ўстанове адукацыі ў рамках акцыі “Міжнародны дзень энергазберажэння” прайшоў інтэрактыўны ўрок “З павагай да энергазберажэння”. Мэта ўрока: прыцягненне ўвагі да праблем спажывання энергіі, эканоміі энергіі і рэсурсаў, абароне навакольнага асяроддзя; прапаганда ідэй энергазберажэння сярод школьнікаў, фарміраванне культуры энергазберажэння.
  Удзельнікі мерапрыемства праглядзелі і абмеркавалі відэаролік пра энергазберажэнне. У ходзе дыскусіі вучні прапаноўвалі варыянты эканоміі энергіі, прыводзілі прыклады рацыянальнага і нерацыянальнага спажывання энергіі, рашалі розныя праблемныя пытанні. Затым было праведзена анкетаванне “Ці ўмееце вы берагчы электраэнергію”.