Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

09.11.2022

Экскурсія ў Нясвіжскі замак

  9 лістапада ў рамках адукацыйнай экскурсіі вучні ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" наведалі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж". Перш за ўсё навучэнцы пабачылі часовую выставу "Генацыд беларускага народу на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў гады вайны". Экскурсавод расказаў аб усіх жахах ваеннага часу. Пасля гэтага дзеці прайшлі па ўсіх 27 залах замка, дзе пабачылі мноства цікавых экспанатаў і даведаліся аб разнастайных гісторыях і легендах, звязаных з мінулым уладальнікаў палацу. Так вучняў уразіла легенда аб прывідзе Барбары Радзівіл, якая да гэтага часу па начам нібыта ходзіць па калідорах замка. Найбольшае захапленне экскурсантаў выклікалі паляўнічая і залатая залы. Дзеці засталіся задаволеныя вынікам экскурсіі, таму што пабачылі і даведаліся аб тым, што бачылі толькі ў кнігах.