Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

27.10.2022

Для чаго мы вучымся?

  Для паспяховай вучобы патрэбна ведаць для чаго вучыцца. Менавіта таму 25 кастрычніка ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" ў 7 класе прайшла класная гадзіна з элементамі трэнінгу пад назвай "Для чаго мы вучымся?" Вучні пазнаёміліся з разнастайнымі відамі матывацыі да вучобы, а таксама абмеркавалі, па якой прычыне вучацца яны. У класе пераважаюць навучальныя матывы і матыў адабрэння бацькамі. Таксама сямікласнікі склалі партрэт вучня, які хоча вучыцца, і вучня, які не вучыцца: выбралі знешнасць і інтарэсы. Завяршальнай нотай занятку стала прытча, якая матывавала навучэнцаў прыкладаць больш старанняў для паспяховай вучобы.