Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

17.10.2022

У свеце прафесій

  Выбар прафесіі – самы складаны і адказны крок у жыцці кожнага чалавека. Выбраць прафесію - гэта значыць знайсці сваё месца ў жыцці. І каб дапамагчы зарыентавацца ў свеце прафесій навучэнцам 8-9 класаў у шосты школьны дзень была прапанавана дзелавая гульня “У свеце прафесій”. Класны кіраўнік 10 класа расказала рабятам аб асноўных момантах, на якія патрэбна звярнуць увагу пры выбары будучай прафесіі. А затым прапанавала прыняць удзел у гульні, якая пачалася з размінкі, дзе патрэбна было на зададзеную букву ўспомніць прафесію ці спецыяльнасць. Рабяты правяралі свае веды аб прафесіях у конкурсах “Прафесійныя якасці”, “Самая-самая”, “Мора прафесій” і іншых. Закончылася гульня разгадваннем рэбусаў.
  Мерапрыемства атрымалася цікавым, старшакласнікі прымалі актыўны ўдзел у гульні і дзяліліся сваімі планамі ў выбары прафесіі.

  Для вучняў 2-6 класаў прайшла займальная квэст-гульня "Прафесіі вакол мяне". Навучэнцы былі падзелены на 2 каманды. Дзеці пабывалі на віртульных станцыях: медыцынскай, будаўнічай, прафесійнай, настаўніцкай і фінішнай. Навучэнцы з дапамогай гульні пазнаёміліся з рознымі прафесіямі і іх асаблівасцямі. Дзеці навучыліся правільна і па здольнасцях выбіраць прафесію для сябе. На фінішнай станцыі быў падведзены вынік гульні. Найбольш актыўныя дзеці былі адзначаны дыпломамі.