Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

13.10.2022

Прафарыентацыйная сустрэча з прадстаўнікамі МНС

  Прафарыентацыйную сустрэчу з вучнямі 8-11 класаў правялі прадстаўнікі Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь і Ганцавіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Супрацоўнікі МНС расказалі навучэнцам аб правілах і парадку паступлення ва ўніверсітэт грамадзянскай абароны МНС Рэспублікі Беларусь, аб вучэбнай і сацыякультурнай дзейнасці ўніверсітэта. Таксама былі разгледжаны пытанні аб атрыманні магчымых спецыяльнасцей, далейшым працаўладкаванні, сацыяльных гарантыях, якія прадастаўляюцца супрацоўнікам МНС.