Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

10.10.2022

Дзень здароўя

  Традыцыйна кожную другую суботу месяца з мэтай умацавання здароўя вучняў, прапаганды здаровага і бяспечнага ладу жыцця ва ўстанове адукацыі праводзіцца Дзень здароўя.У рамках 75 спартакіяды школьнікаў 8 кастрычніка на базе нашай школы прайшлі занальныя спаборніцтвы па міні-футболе. У спаборніцтвах удзельнічалі вучні 4-7 класаў з трох устаноў адукацыі раёна: Круговіцкага я/с-СШ, Люсінскага я/с-СШ, Чудзінскай СШ. Усім вядома, што гульня – гэта самы даступны сродак аздараўлення і развіцця жыццёва важных якасцяў чалавека – вынослівасці, шпаркасці, хуткасна-сілавых якасцяў. Спаборніцтвы па міні-футболе прайшлі весела, удзельнікі паказалі свае ўменні працаваць у камандзе. Усе каманды імкнуліся да перамогі. Пасля ўпартай барацьбы вынікі гульні атрымаліся наступнымі:
I месца – каманда Люсінскага я/с-СШ
II месца – каманда Чудзінскай СШ
III месца – каманда Круговіцкага я/с-СШ
  Станоўчыя эмоцыі атрымалі не толькі юныя футбалісты, але і гледачы, якія прысутнічалі ў зале. Яркая, цікавая гульня даставіла ўсім велізарнае задавальненне.