Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

03.10.2022

Настаўнік – не прафесія, прызванне…

2 кастрычніка ў нашай краіне адзначаць сваё прафесійнае свята педагогі. Гэтае свята аб’ядноўвае людзей, якія кожны дзень аддаюць сябе патрэбнай для грамадства і краіны справе - выхаванню і навучанню дзяцей, падрыхтоўцы іх да жыцця ў сучасным грамадстве. Напярэдадні Дня настаўніка з вучнямі 8-9 класаў была праведзена класная гадзіна “Настаўнік – не прафесія, прызванне…” Падчас мерапрыемства падкрэслівалася важная роля настаўніка ў жыцці грамадства, выхоўвалася пачуццё павагі да нялёгкай працы настаўніка.
3 часоў далёкіх, самых даўніх,
Які б яму ні выпаў лёс,
Да вучняў ідучы, Настаўнік
3 сабой у сэрцы Сонца нёс.
Ім душы юныя сагрэты -
Сіней прасцяг, шырэй абсяг.
Няхай не гасне сонца гэта,
Да ведаў асвятляе шлях!
Няхай паўсюль, няхай заўсёды
Натхняе радасць добрых слоў,
I гордай будзе ўзнагародай
Дзяцей павага і любоў!
Са святам, паважаныя Настаўнікі!