Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

03.10.2022

Шосты школьны дзень

  У шосты школьны дзень для вучняў 2-6 класаў была праведзена інтэрактыўная віктарына “Мая Радзіма – Беларусь. Дзеці паказалі свае веды пра гісторыю нашай краіны, прыроду, знакамітых дзеячаў і родную мову. Выказалі думку аб сваім родным краю, чаму нас называюць беларусамі, чаму наш сцяг мае такі колер? Прыйшлі да адной думкі, што мы працавітыя, міралюбівыя і сяброўскія. Завяршылася мерапрыемства ўзнагародай пераможцаў віктарыны, Захарчэня Мікіта і Захарчэня Ульяна атрымалі граматы за I і II месца адпаведна.

  Для вучняў 7-11 класаў была арганізавана гульня-віктарына “Беларусь:учора, сёння, заўтра”. Рабяты прадэманстравалі веды аб сваёй роднай краіне, з задавальненнем расказвали аб цікавых месцах Беларусі, якія яны наведалі, паказалі сябе добрымі знаўцамі свету флоры і фауны Рспублікі Беларусь, выдатных людзей, якія праславілі нашу Радзіму ў розныя гістарычныя перыяды.

  У час гульні ўдзельнікі папоўнілі сваю скарбонку ведаў аб родным краі, калі паглядзелі відэафільм “Падарожжа ў Беларусь”.