Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.09.2022

ШАГ. Вырашай і дзейнічай

  У сучасным свеце вельмі цэняцца адказныя і ўпэўненыя ў сабе людзі, якія не баяцца прымаць рашэнні. Таму 27 верасня ў рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта "Школа Актыўнага Грамадзяніна" ў 7 класе прайшла класная гадзіна "Вырашай і дзейнічай". Вучні пазнаёміліся з разнастайнымі відамі рашэнняў: лагічнае, эмацыянальнае, інтуітыўнае і інш., а таксама даведаліся да чаго можа прывесці бяздзеянне. Семікласнікі прымерылі на сябе розныя сітуацыі, дзе ім было неабходна было прымаць рашэнні, хоць гэта было і складана ў некаторых выпадках, таму што ў кожнага рашэння ёсць наступствы. У выніку занятку кожны з вучняў зразумеў, што нельга бездзейнічаць у праблемных сітуацыях, а рашэнне - гэта шлях да поспеху.