Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.09.2022

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўская субота

  У рамках рэалізацыі праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” у шосты школьны дзень для вучняў старэйшых класаў і іх бацькоў было праведзена мерапрыемства, прымеркаванае здароваму ладу жыцця. Размова ішла пра правільнае харчаванне, актыўны лад жыцця, асабістую гігіену, неабходнасць закальвання арганізма, адмову ад шкодных звычак.

  Кожны з нас хоча быць здаровым. Клапаціцца пра сваё здароўе трэба заўсёды. Калі чалавек здаровы, ён вясёлы і бадзёры, яго вочы свецяцца, а твар выпраменьвае ўсмешку. У здаровых людзей ясны розум і моцны арганізм. 

  Для вучняў пачатковых класаў і іх бацькоў была арганізавана велаэстафета "Круці педалі - атрымлівай медалі". Спартыўна-пазнавальная гульня праводзілася па станцыях: "Паэтычная", "Тэхнічнае абслугоўванне", "Дарожна-патрульная служба", "Хуткая дапамога", "Ціхаход" і "Фігурнае кіраванне веласіпеда". Усе ўдзельнікі мерапрыемства паказалі высокія вынікі, атрымалі шмат станоўчых эмоцый. Хочацца сказаць вялікі дзякуй тату Булавы Софіі і маме Захарчэні Марка, якія знайшлі час і прынялі актыўны ўдзел у спаборніцтвах. Для іх дзяцей велаэстафета сапраўды была сямейнай.