Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.09.2022

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход

  У рамках рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт" вы ўстанове адукацыі прайшоў агульнашкольны бацькоўскі сход. Асноўным пытаннем, якое разглядалася на працягу сустрэчы - прафілактыка правапарушэнняў і злачынстваў. Перад бацькамі выступіла старшы інспектар ІСН  Алёна Юр'еўна Жалезная. Алёна Юр'еўна расказала законным прадстаўнікам аб правапарушэннях, якія найбольш часта здзяйсняюцца падлеткамі і звярнула ўвагу на меры пакарання за такія правапарушэнні. Інспектар яшчэ раз звярнула ўвагу прысутных на тое, што менавіта сям'я з'яўляецца фундаментам у выхаванні дзяцей і ў першую чаргу бацькі нясуць адказнасць за супрацьпраўныя паводзіны сваіх дзяцей. 

  Дырэктар школы Сергіеня В.М. абмеркавала з бацькамі асаблівасці адукацыйнага працэсу ў новым навучальным годзе, Дзяржаўны школьны стандарт, новыя правілы ўнутранага распарадку для навучэнцаў, правілы карыстання мабільнымі тэлефонамі.