Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

  З 19 па 23 верасня ва ўстанове адукацыі праходзіў Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!” Напярэдадні правядзення Тыдня, 16 верасня 2022 года арганізаваны рэспубліканскі дыктант, прымеркаваны да Дня народнага адзінства. У рамках тыдня 19 верасня прайшла акцыя ”Размаўляй са мной па-беларуску”, у школьнай бібліятэцы вучні пазнаёміліся з выставай кніг “Пісьменнікам-юбілярам прысвячаецца…”. 20 верасня вучні наведалі музейны куток і пазнаёміліся з жыццём і творчасцю этнографа, фалькларыста, казачніка А.К. Сержпутоўскага, вучні 5-7 сталі ўдзельнікамі акцыі “Фізкультхвілінка па-беларуску”. Вучні пачатковых класаў 21 верасня стварылі інтэрактыўнае воблака слоў “Маё любімае слова па -беларуску”. Для вучняў 5-7 класаў 22 верасня была арганізавана конкурсная праграма “Ад прадзедаў спакон вякоў…”, у ходзе якой вучні далучыліся праз мову да культурных традыцый беларускага народа, праявілі свае творчыя здольнасці. Завяршыўся Тыдзень правядзеннем акцыі “Далучы далонь” з пажаданнямі роднай мове, школе, сябрам і ўсім людзям на зямлі міра, шчасця, здароўя і дабрабыту.