Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.09.2022

ШАГ 1

 22 верасня ў ДУА “Чудзінская сярэдняя школа” ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося першае ў 2022/2023 навучальным годзе пасяджэнне Школы Актыўнага Грамадзяніна на тэму “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”.

 Лета – пара адпачынку. Кожны сам вырашае, чым заняцца: падарожжы, заняткі спортам ці звычайнае марнаванне часу дома. Многія падлеткі жадаюць правесці лета і прыемна, і карысна. Але як гэта зрабіць? Менавіта з мэтай даведацца аб мерапрыемствах і праектах актыўнага адпачынку, якія рэалізуе дзяржава, вучні 8-11 класаў сабраліся разам. Не выпадкова быў запрошаны і госць – Кабрынец Яўгеній Валер’евіч, які з’яўляецца Кіраўніком па ваенна-патрыятычнай адукацыі Чудзінскай сярэдняй школаы, а таксама гэтым летам быў дырэктарам Дзіцячага аздараўленчага лагера “Астравок”, дзе ваенна-палявыя зборы праходзілі вучні 10-х класаў з усяго раёна.

 Першым пытаннем, на якое давялося адказаць удзельнікам, гэта, канечне ж, як яны правялі лета. Адказы былі зусім розныя: хтосьці адпачываў нічога не робячы, хтосьці некалькі разоў хадзіў у паходы, хтосьці быў дзіцячым лагеры, а хтосьці спрабаваў ужо зарабляць грошы. Яўгеній Валер’евіч заўважыў, што лета не трэба марна траціць час. Лепш выкарыстаць лішкі часу на сябе: заняцца самаадукацыяй і самавыхаваннем, паўдзельнічаць у розных актыўнасцях, якія прапануе дзяржава.

 Лета для актыўных школьнікаў у гэтым годзе было не сумным. Па сто падлеткаў з Беларусі і Расіі паўдзельнічалі ў рэалізацыі праекта Саюзнай дзяржавы “Поезд памяці”, пачатак якога прымеркаваны да Года гістарычнай памяці. Навучэнцы з абедзвюх краіны на працягу 15 дзён падарожнічалі па гарадам ваеннай памяці і наведвалі разнастайныя месцы і мерапрыемствы на ваенную тэматыку. Так актывісты пабывалі ў Брэсце, Гродне, Мінску, Маскве, Санкт-Пецярбургу і ў многіх іншых гарадах, якія пазналі нямецка-фашысцкую агрэсію. Некаторыя вучні нашай школы таксама выказалі жаданне паўдзельнічаць у такім праекце.

 Актуальнай тэмай для старшакласнікаў стала тэма фінансавай незалежнасці. Менавіта яе можна дасягнуць прыяднаўшыся да працоўных лагераў, якія з 2013 года пачынаюць аднаўляцца ў Беларусі. З 2022 быў пашыраны спіс работ, якія могуць выконваць падлеткі з 14 па 16 гадоў. Так школьнікі могуць займацца не только сельскагаспадарчымі работамі, але і працай за камп’ютарам, і нават фасоўкай тавараў. Але ў працоўных лагерах падлеткі не толькі могуць працаваць, яны ўдзельнічаюць у культурна-масавых мерапрыемствах: паходы ў тэатры і і кіно, наведванне музеяў і многае іншае. Вучні нашай школы таксама рабілі спробы правесці лета не толькі прыемна, але і карысна.

 Для актыўных падлеткаў, якія жадаюць дасягчы нечага больша, на гэтым магчымасці не заканчваюцца, так як у Беларусі рэалізуецца праект “Шлях да поспеху”. У рамках праекту падлеткі з усёй Беларусі сустракаюцца з вядомымі і паспяховымі людзьмі нашай краіны. Гэта дае школьнікам неверагодную магчымасць атрымаць матывацыю і зарад энергіі для будучых дасягненняў.