Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

21.09.2022

Пазнавальна-гульнявы ўрок “Бяспечны веласіпед”

  У рамках Еўрапейскага тыдня мабільнасці ва ўстанове праходзяць мерапрыемствы. Для навучэнцаў 5-8 класаў прайшо пазнавальна-гульнявы ўрок “Бяспечны веласіпед”. Для ўдзельнікаў спаборніцтваў былі падрыхтаваны некалькі конкурсаў - Аднавіце дарожныя знакі», “Экзамен для веласіпедыстаў”, “Фігурнае кіраванне веласіпедам” (змейка, прыцэльнае тармажэнне, перанос прадмета і шэраг іншых практыкаванняў), рэбусы і пазлы, конкурс для капітанаў каманд на веданне ПДР, а таксама загадкі па Правілах дарожнага руху. Падчас мерапрыемства рабяты яшчэ раз успомнілі аб правілах бяспекі для пешаходаў, юных веласіпедыстаў і аматараў пакатацца на роліках і самакатах.
  Усе рабяты паказалі вельмі добрыя веды і ўмелае ваджэнне веласіпеда.