17.09.2022
Бацькоўскі ўніверсітэт. Cустрэча за круглым сталом па пытаннях духоўна-маральнага выхавання.
16 верасня ў рамках праекта “Бацькоўскі ўніверсітэт” адбылася сустрэча за круглым сталом па пытаннях духоўна-маральнага выхавання падрастаючага пакалення сумесна з іерэем Вячаславам Наскевічам. Настаяцель царквы Святога Георгія Перамоганосцы аг.Чудзін гутарыў з бацькамі аб каштоўнасцях і нормах паводзін, характэрных для праваслаўнай культуры. Бацькі дзяліліся вопытам выхавання дзяцей, расказвалі пра свае сямейныя традыцыі, абавязкі дзяцей у сям’і.