Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

16.09.2022

Адзіныя ўрокі, прысвечаныя дзяржаўнаму святу - Дню народнага адзінства.

  З мэтай выхавання ў вучняў павагі і гонару за сваю краіну класнымі кіраўнікамі былі праведзены адзіныя ўрокі, прысвечаныя самаму маладому дзяржаўнаму святу - Дню народнага адзінства. Падчас урокаў вучні здзейснілі экскурс у мінулае і прыгадалі гісторыю ўзнікнення свята, успаміналі гераічныя і трагічныя старонкі гісторыі нашай Радзімы. Дзень народнага адзінства - яркае свята, якое аб’яднала ўсе пакаленні. Там, дзе ёсць непарыўная сувязь з гісторыяй народа, гонар за яго подзвігі, дзе ўмеюць шанаваць тое, што ёсць, вырастаюць сапраўдныя патрыёты.