Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

02.09.2022

Дзень ведаў

 1 верасня ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная Дню ведаў. На Свяце першага школьнага званка прысутнічалі ганаровыя госці – намеснік старшыні Ганцавіцкага райвыканкама Сарокаў Сяргей Вітальевіч і старшыня Чудзінскага сельскага выканаўчага камітэта Кіцік Анатолій Ільіч. Госці пажадалі школьнікам новых поспехаў і дасягненняў, невычэрпнага аптымізму і імкнення быць дастойнымі грамадзянамі сваёй краіны. Па добрай традыцыі першакласнікі атрымалі падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі – кнігу “Беларусь – наша Радзіма”, якая стане для іх правадніком у краіну ведаў. Пасля заканчэння лінейкі ўсе вучні наведалі першы ўрок “Гістарычная памяць - дарога ў будучыню”. Год гістарычнай памяці - добрая нагода для ўсіх нас яшчэ раз асэнсаваць цярністы шлях народа да незалежнасці і ўласнай дзяржаўнасці, скласці разам усе старонкі нашай няпростай гісторыі: і гераічныя, і трагічныя…