Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

22.06.2022

Героі ў нашым сэрцы

   21 чэрвеня для выхаванцаў лагера “Светлячок” дзень быў вельмі насычаны. Усе мерапрыемствы, праведзеныя ў гэты дзень садзейнічалі фарміраванню ў вучняў пачуцця патрыятызму, развіццю пачуцця гонару і павагі да воінаў-абаронцаў Айчыны, выхоўвалі любоў да Радзімы, да роднага краю.
  Напачатку рабята адправіліся ў падарожжа па Залатому кальцу аг. Чудзін, падчас якога пабывалі каля помніка землякам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны, каля помніка ахвярам фашызму і брацкай магілы партызан, у Свята-Георгіеўскай царкве. Рабяты даведаліся аб гісторыі ўзнікнення помнікаў і трагічным лёсе загінуўшых.
  Вярнуўшыся ў лагер, рабяты адправіліся ў чарговае падарожжа. На гэты раз у віртуальным падарожжа ў Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і мемарыяльны комплекс “Хатынь”
Напрыканцы дня на класнай гадзіне “Героі ў нашым сэрцы” рабяты разважалі аб тым, хто з’яўляецца героем і якімі рысамі характару ён павінен валодаць, даведаліся аб піянерах-героях, якія змагаліся ў гады вайны разам з дарослымі, аб подзвігах, якія яны здзейснілі.