Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

30.05.2022

Экскурсія ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна"

  28 мая была аргаізавана экскурсія ў гісторыка-культурны комплекс "Лінія Сталіна". У гэты дзень для жыхароў і гасцей Рэспублікі Беларусь прайшлі святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя Дню пагранічніка. Дзякуючы ваенна-гістарычнай рэканструкцыі мы атрымалі магчымасць у жывую ўбачыць падзеі першага дня вайны і стаць сведкамі самаадданай абароны адной з застаў. У дадатак да асноўнай праграмы мерапрыемства для наведвальнікаў было адкрыта некалькі інтэрактыўных зон: кожны змог паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне, стральбе з пнеўматыкі, зборцы-разборцы зброі, кіданні гранат і іншых майстар-класах.

  Удзельнікі экскурсіі не толькі ўбачылі экспазіцыю ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі, спусціліся ў доты, але патрымалі ў руках сапраўдную зброю і змаглі пастраляць з аўтаматаў і вінтовак, залезці на сапраўдныя танкі са слядамі куль і снарадаў і сфатаграфавацца.

  Шмат незабыўных эмоцый і ўражанняў пакінула экскурсія на “Лінію Сталіна”.