Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

28.05.2022

Бацькоўскі ўніверсітэт. Бацькоўскі сход.

  26 мая ў рамках Бацькоўскага ўніверсітэта адбыўся агульнашкольны бацькоўскі сход «Аналіз эфектыўнасці адукацыйнага працэсу ў 2021/2022 н.г. Бяспека жыццядзейнасці ў час летніх канікул. Аздараўленчая кампанія 2022”.  На сходзе бацькі былі падрабязна азнаёмленыя з відамі занятасці і адпачынку, якія прапануе ўстанова адукацыі, а таксама іншыя ўстановы раёна ў летні перыяд. Дырэктар школы Сергіеня В.М. нагадала бацькам аб адказнасці за дзяцей, аб правілах паводзін на дарозе, у грамадскіх месцах, правілах выкарыстання мабільных тэлефонаў, зносін у Інтэрнэце, прафілактыцы наркаманіі, шкодных звычак. Яна адзначыла, што толькі сумеснымі намаганнямі можна перасцерагчы непаўналетніх ад бяды, праводзячы з імі гутаркі, неаднаразова нагадваючы ім аб правілах бяспечных паводзін.