Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

26.05.2022

ШАГ. Гонар за Беларусь. Выраблена беларусамі

 26 мая ў ДУА "Чудзінская сярэдняя школа" ў рамках адзінага дня інфармавання адбылося чарговае пасяджэнне школы актыўнага грамадзяніна на тэму "Гонар за Беларусь. Выраблена беларусамі" (аб развіцці харчовай прамысловасці).
 Забяспячэнне харчовай бяспекі і экспарт высакаякаснай прадукцыі- адны з прыярытэтаў дзяржаўнай сацыяльна-эканамічнай і аграрнай палітыкі Беларусі. Гэта адпавядае і мэтам устойлівага развіцця.
 На занятку старшакласнікі даведаліся, як беларускія тавары атрымоўваюць пазнаку якасці, і чаму ж прадукты нашай харчовай прамысловасці любяць па ўсім свеце.
 Былі вызначаны і пазначаны на карце Беларусі асноўныя прадпрыемствы, якія займаюцца выпускам харчовых тавараў. Выявілася, што шмат вытворцаў размяшчаюцца і ў нас у Брэсцкай вобласці: "Савушкін прадукт", "Санта Брэмар", "Фрост" і інш. Таксама вучні, скарыстаўшыся мабільнымі тэлефонамі, даведаліся, што многія вытворцы валодаюць некалькімі гандлёвымі маркамі, аб паходжанні якіх яны нават не здагадваліся.
 Вялікая ўвага была нададзена правільнаму харчаванню. Старшакласнікі даведаліся аб галоўных прынцыпах правільнага сілкавання (умеранасць, разнастайнасць, рэжым) і паабяцалі іх прытрымлівацца.
 Напрыканцы занятку прысутныя зрабілі выснову, што дзяржаўная палітыка ў сферы харчовай прамысловасці апраўдала сябе, і Беларусь можа забяспечыць сябе харчаваннем у будзь якіх выпадках.