Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

23.05.2022

Сябры – дарослыя і дзеці

  21 мая ў школе прайшла чарговая бацькоўская субота. Для вучняў і іх бацькоў была праведзена гульня-падарожжа па станцыям “Сябры – дарослыя і дзеці”. Удзельнікі атрымалі маршрутныя лісты і прайшлі 6 станцый: “Умелыя ручкі”, “Супер мама”, “Песенная” і іншыя. На кожнай станцыі удзельнікам трэба было прайсці шэраг выпрабаванняў, за якія яны атрымлівалі пялёстак рамонка з пажаданнямі. Пасля выканання ўсіх заданняў дарослыя і дзеці сабралі эмблему - рамонак, які з’яўляецца сімвалам вернасці, чыстай і шчырай любові.