Быць ці не быць школьнай форме?


Яндекс.Метрика

Архіў навін

20.05.2022

Экскурсія на “Журавінку”

  У рамках плана адукацыйных экскурсій 20 мая вучні пачатковых класаў наведалі навукова-эксперыментальную базу "Журавінка", якая знаходзіцца на тэрыторыі нашага раёна. Кандыдат біялагічных навук, загадчык навукова-эксперыментальнай базы Паўлоўскі Мікалай Балеслававіч расказаў рабятам, што "Журавінка" з’яўляецца адной з адзінаццаці лабараторый Цэнтральнага батанічнага саду Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Вучні даведаліся аб дзейнасці лабараторыі інтрадукцыі пладова-ягадных раслін, аб даследаваннях і сортаіспытах ягадных раслін сямейства верасковых.

 У час экскурсіі навуковы супрацоўнік эксперыментальнай базы Ленкавец Таццяна Іванаўна паказала калекцыі ягадных раслін, расказала аб асаблівасцях вырошчвання, размнажэння высокарослых буякоў, буйнаплодных журавін і іншых раслін. Дзеці ўбачылі плантацыі, на якіх вырошчваюць буйнаплодную журавіну, даведаліся аб незвычайным спосабе яе збору, выкарыстанні і пазнаёміліся яшчэ з адным цудоўным вугалком Ганцавіцкага раёна.